ЧЫРВО́НАЯ БУ́ДА,

вёска ў Крычаўскім р-не Магілёўскай вобл., на аўтадарозе Крычаў—Рослаўль (Расія). Цэнтр сельсавета. За 10 км на У ад г. Крычаў, 110 км ад Магілёва, 3 км ад чыг. ст. Крычаў-2. 797 ж., 325 двароў. Спіртзавод. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў. Помнікі падпольшчыкам і землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 17, с. 314

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)